Пагоня

Lyrics: Максім Багдановіч Music: Герман Кулик/Владислав Мозолевский/Артур Кулик Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах, Ўспомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях. I ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца конi, Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляцiце, А за вамi, прад вамi - гады. Вы за кiм у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, панясьлiся За тваiмi дзяцьмi ўздагон, Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi, Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць. Аб радзiмай старонцы балiць. Мацi родная, Мацi-краiна! Не ўсьцiшыцца гэтакi боль… Ты прабач, Ты прымi свайго сына, За Цябе яму ўмерцi дазволь! За Цябе яму ўмерцi дазволь! Ўсё лятуць i лятуць тыя конi, Срэбнай збруяй далёка грымяць… Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.